Наверх

Алею мясцовых пісьменнікаў “Кніжным радком пра вайну” адкрылі ў Баранавічах

08.05.2024 314 Наш край

alley-2.jpgГісторыя – памяць часу. Мінулае ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэтае мінулае – вайна. Нават калі ты сам не перажыў яе, а ведаеш пра той мужны і суровы час толькі з кніжак, кінафільмаў, успамінаў родных і блізкіх.

Знакавай датай адзначаны 2024 год – 80-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вялікая Айчынная вайна адышла ў гісторыю… Але памяць аб ёй працягвае свой шлях. Кожнае новае пакаленне нанава асэнсоўвае гераічныя і трагічныя старонкі мінулага, памятае подзвіг свайго народа ў імя жыцця і будучыні.

alley-2_2.jpg

alley-2_1.jpg7 мая ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая адбылося ўрачыстае адкрыццё алеі баранавіцкіх пісьменнікаў “Кніжным радком пра вайну”. Тэма Вялікай Айчыннай вайны і сёння займае адно з цэнтральных месцаў у літаратуры. Да яе неаднаразова звярталіся ў сваёй творчасці беларускія пісьменнікі. Не сталі выключэннем і баранавіцкія творцы.

alleya-1 (1).jpg

alleya-1 (2).jpg

alleya-1 (3).jpg

alleya-3 (2).jpg

alleya-3 (3).jpgНа 15 стэндах, размешчаных каля бібліятэкі, можна ўбачыць партрэты, кароткія звесткі пра таленавітых землякоў і іх творы, прысвечаныя тэме Вялікай Айчыннай вайны. Кожны стэнд змяшчае QR-код, які дазваляе больш падрабязна пазнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменнікаў нашага горада. Акрамя таго, кожны жадаючы, скарыстаўшыся QR-кодам на першым экране алеі, можа завочна пазнаёміцца з яшчэ большай колькасцю мясцовых творцаў, якія звярталіся да ваеннай тэматыкі. Каласальная работа па літаратурным краязнаўстве была праведзена супрацоўнікамі бібліятэкі для таго, каб гэты праект ажыў на галоўнай вуліцы нашага горада.

1-gosti (2).jpg

poety- (5).jpg

1-gosti (3).jpgПрыемным сюрпрызам для прысутных стала выступленне Паўла Папко – дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

poety- (1).jpg

poety- (2).jpg

poety- (6).jpg

poety- (7).jpgГанаровымі гасцямі сустрэчы, безумоўна, сталі баранавіцкія пісьменнікі, творы якіх упрыгожылі літаратурную алею: Ларыса Антонава, Аляксей Белы, Галіна Ліс, Юрый Мазалевіч, Ірына Мезенцава, Наталля Несцярук, Раіса Раманчук, Таццяна Смаляк, Міхаіл Стрыжоў, Марыя Філіпава, Анатоль Хвайніцкі, Людміла Шувалава, Таццяна Яцук. Празаічныя, вершаваныя і музычныя творы таленавітых землякоў прагучалі ў аўтарскім выкананні і стварылі непаўторную атмасферу надыходзячага свята – Дня Перамогі.

poety- (3).jpg

poety- (4).jpg

poety- (8).jpg

poety-4 (1).jpg

poety- (10).jpg

poety-4 (2).jpg

poety- (11).jpg

1-gosti (1).jpgНа сустрэчы прысутнічалі навучэнцы Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа і Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа машынабудавання. Для маладога пакалення творы пісьменнікаў-землякоў гучалі своеасаблівым заклікам да мірнага жыцця, да жыцця без вайны.

alleya-3 (1).jpg


Надзея КІПЕЛЬ, вядучы бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ЦГБ імя В. Таўлая

Фота Алены АЛЬПЯРОВІЧ, бібліёграфа І катэгорыі ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: