У раённым цэнтры рамёстваў Русіно 3 сакавіка адбудзецца адкрыццё выставы «Водар роднага краю».
Выстава прысвечана 75-годдзю мясцовага мастака Мікалая Быліча.
На выставе будзе прадстаўлена больш за 30 работ. У аснове сюжэтаў карцін Мікалая Іванавіча – вобразы роднага краю, любоў да бацькоў.
Наведвальнікам галерэі таксама прапануецца азнаёміцца з выставай кніг «Беларусь у сэрцы маім», якую падрыхтавалі супрацоўнікі Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Наведаць выставу можна з аўторка па суботу з 8.00 да 17.00 на працягу веснавых месяцаў.
Іна ГАНЧАР.