Наверх

Абрад кансэкрацыі адбыўся ў адным з баранавіцкіх касцёлаў

20.10.2024 517 Наш край

katoliki-20-10-(4).jpgВажная падзея у жыццi каталiцкiх вернікаў адбылася 19 кастрычнiка: у касцёле Яна Паўла ll (на Бараўках) прайшоў абрад кансэкрацыi – памазанне алтара i сцен святынi.

Напачатку сiмвалiчным ключом ад храма былi адчынены дзверы касцёла для народа Божага. Святую iмшу ўзначаліў бiскуп Пiнскай дыяцэзii Антонi Дзям'янка. Пасля гаміліі біскуп  намасціў алеем алтар i памазаў хрызмам сцены касцёла ў чатырох месцах. Алтар і сцены святыні былі акаджаны кадзілам, што сімвалізуе малітву, якая будзе ўзносіцца ў гэтым месцы. Алтар быў засцелены белым абрусам. Затым на алтары запалілі свечкі – на знак таго, што ў гэтым месцы ззяе святло Хрыстовае.

katoliki-20-10-(2)2.jpg

katoliki-20-10-(2)3.jpg

katoliki-20-10-(2).jpgНа заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафii Вiталь Мiснiкевiч выказаў словы падзякі біскупу Пінскай дыяцэзіі Антонію Дзям'янка, прадстаўнікам Пiнскай i Гродзенскай епархii, усім тым, хто прычыніўся да будаўніцтва святыні, мясцовым уладам, хору «Край Радзiнны», парафіянам і гасцям.
 




  • Мы в социальных сетях: