Аб гэтым інфармуе mininform.gov.by.
Ужо зусім хутка, 26 лістапада, споўніцца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Да гэтай даты вядомы літаратар Вітаўтас Жэймантас зрабіў пераклад казкі «Чортаў скарб» на літоўскую мову.
Саюз пісьменнікаў Беларусі і Выдавецкі дом «Звязда» звяртаюцца да ўсіх творча адораных жыхароў нашай рэспублікі і іншых дзяржаў з просьбай дапамагчы спадару Жэймантасу падрыхтаваць дзіцячую кніжку «Чортаў скарб» для выдання ў Літве.
Патрабуецца 10 каляровых ілюстрацый. З гэтай мэтай аб'яўляецца сапраўдны конкурс.
Больш падрабязна глядзіце на сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі.