Аб’яўлены анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”, прысвечаны юбілею з дня нараджэння Уладзіміра Дубоўкі.
Арганізатарам конкурсу, які пройдзе з 1 кастрычніка па 15 лістапада, з’яўляецца Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Удзельнікамі могуць быць усе жадаючыя.
Удзельнік запісвае сваё чытанне верша паэта на відэа запампоўвае відэазапіс на любы файлаабменнік і дасылае на электронную пошту konkurs.dubowka120@gmail.com спасылку на свой запіс. У лісце таксама паведамляе свае імя і прозвішча, узрост, горад пражывання, месца вучобы / працы, кантактны нумар тэлефона.
Творчыя работы будуць ацэнены журы, якое вызначыць пераможцаў.
Падрабязней можна даведацца па спасылцы.