Наверх

26 верасня ў філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”» адбудзецца літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі»

23.09.2026 287 Наш край

2026-09-23_15-09-56.jpg

Завоссе – асаблівае месца на літаратурнай карце Беларусі. Менавіта тут, у родавым маёнтку Міцкевічаў, нарадзіўся Адам Міцкевіч – адзін з найбуйнейшых паэтаў беларускай, польскай і сусветнай літаратуры. Запрашаем на традыцыйнае літаратурна-музычнае свята «Восень у Завоссі», якое адбудзецца 26 верасня ў філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”». 

Музей-сядзіба ўзнаўляе шляхецкі двор другой паловы XVIII стагоддзя: драўляны дом, свіронак, гумно, абора, лазня каля стаўка, студня-жораў, сад і кветнікі. Аснову музейнай экспазіцыі складаюць вобразы і матывы паэмы «Пан Тадэвуш». 

Фэст з адметнай восеньскай атмасферай, шчырасцю і ўтульнасцю даўно палюбіўся не толькі прыхільнікам паэтычнага таленту Адама Міцкевіча, але і ўсім беларусам, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, шануе сваю літаратуру, культуру. «Восень у Завоссі» – гэта выдатная магчымасць на адзін дзень змяніць гарадскі рытм на спакой сядзібы і адчуць восень у яе асаблівым настроі.

Што чакае гасцей?

·                экскурсіі па музейнай сядзібе;

·                канцэртная праграма і музычныя выступленні;

·                сустрэчы з літаратарамі і лекцыі;

·                майстар-класы і інтэрактыўныя пляцоўкі;

·                квэсты і гульні;

·                рамесніцкі кірмаш;

·                фотазоны і кропкі харчавання.

 Уваход на фестываль вольны.





  • Мы в социальных сетях: