Радаўніца
Радаўніца – светлы дзень, які
Вызначыў для мёртвых Усявышні.
3-пад зямелькі людзі-землякі
Сёння да нашчадкаў як бы выйшлі.
За абрусам, што лёг на зямлі, –
Мы і продкі.
Разважаем, як раней жылі,
Спасцігаем разам нашу існасць.
Дружная, вялікая сям’я.
Гутарка цячэ спакойна, проста.
Дзед і бацька мой! Як рады я!
Цёткам рады і ўваскрэслым сёстрам.
І таму такі душэўны зрух!
I таму святочна так і чынна!
Хто ж сабраў нас у сваяцкі круг?
Мо ў сумленні звычай і прычына?
Ян, Касьян, Сяргей і Аляксей…
Сёння аб усім спытаць іх можна.
Белы свет расціў, любіў людзей…
Хто ж тады яго трапаў бязбожна?
Павыходзілі з магіл дзяды
Дзеля стрэчы з намі, а, мо, дзеля?..
Раптам зноў сабраліся туды –
Час ужо дадому ў падзямелле.
Толькі я за імі не паспеў –
Да рашучасці такой не схільны…
Моўчкі слухаю далёкі спеў,
Ледзьве ўлоўны, замагільны.
– Движение пригородных и междугородных автобусов на Радуницу
– Движение автобусов в Барановичах на Радуницу
– Остановка автомобилей на Радуницу на обочине дороги в районе кладбища Русино будет запрещена
– Поминальная молитва пройдет 25 апреля на кладбище в Русино
– Продажа цветов будет организована на Радуницу около кладбища в Русино
– На Радуницу на кладбище в Русино организуют выездную торговлю
– Работа учреждений здравоохранения в выходные и праздничные дни в апреле-мае
– На Радуницу Белорусская железная дорога вводит дополнительные поезда