Наверх

Вучнi СШ № 20 г. Баранавiчы перадалi ў музей каштоўны экспанат

19.08.2019 828 Наш край

У рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край радзімаю заву» ў СШ № 20 г. Баранавiчы была падрыхтавана і праведзена інфармацыйная гадзіна «Будні і святы вытворчай брыгады калгаса «Першае мая»  Мядзведзіцкай сярэдняй школы Ляхавіцкага раёна».

У канцы пяцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя ў сельскіх школах ствараліся вучнёўскія вытворчыя брыгады. Школы бралі ў калгасе зямлю і сіламі вучняў яе апрацоўвалі, а на выручаныя грошы набывалі неабходныя для школы рэчы. Вытворчая вучнёўская брыгада Мядзведзіцкай школы налічвала 16 звенняў. Самым мнагалікім было звяно па вырошчванні кукурузы, дзе звеннявымі былі Лёня Коршун і Валодзя Машэй. Атрымаўшы перамогу ў раённых спаборніцтвах, яны былі ўдастоены прадстаўляць раён на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выставе звеннявых.

31 гектар зямлі быў засеяны кукурузай:  вучні не проста вырошчвалі яе, але і праводзілі розныя селекцыйныя доследы, якія дапамагалі павысіць ураджайнасць. І як вынік ‒ атэстат І ступені на ВНД у Маскве, які мы перадалі ў Баранавіцкі краязнаўчы музей.

shkola-19_1.jpg

Бойка Андрэй, Кабяк Арцём, Юрлевіч Сяргей

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: