Наверх

Школьнікі з Баранавіцкага раёна – сярод пераможцаў рэспубліканскіх краязнаўчых конкурсаў

03.01.2023 390 Наш край

Падведзены вынікі конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» – «Славутыя роды краю майго» і «Па старонках Дзённіка вандроўніка». Сярод пераможцаў – і школьнікі з Баранавіцкага раёна.

Рэспубліканскі конкурс «Славутыя роды краю майго» быў накіраваны на далучэнне навучэнцаў да даследавання знакамітых родаў малой радзімы (іх гісторыі ў асобах і справах, іх уплыву на палітычнае і сацыяльнае жыццё, унёсак у станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і ў культурна-гістарычную спадчыну.

Конкурс праходзіў у двух намінацыях: «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі» і «Нам засталася спадчына». Увогуле ў ім узялі ўдзел 99 работ школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны.

У гэтай намінацыі трэба было даследаваць культурна-гістарычную спадчыну, якую пакінулі знакамітыя роды малой радзімы, а таксама звязаныя з імі традыцыі, звычаі, легенды і паданні.

Пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі дыпломаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I ступені ў намінацыі «Нам засталася спадчына» сталі Кацуба Валерый і Хвалько Марыя, навучэнцы Карчоўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна (кіраўнік Мініч Віктар Рыгоравіч).

Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Нам засталася спадчына»  ўзнагароджана Яскевіч Анастасія, навучэнка Пачапаўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна (кіраўнік Якімчык Юлія Васільеўна).

Віншуем!

Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: