Наверх

Піянерскі збор, прысвечаны Дню нараджэння БРПА, правялi ў Лаўрынавіцкай школе

14.09.2019 757 Наш край

13 верасня піянеры Беларусі адзначаюць як Дзень нараджэння БРПА. Сёння для многіх пакаленняў гады дзяцінства назаўжды звязаны з піянерскім гальштукам, з піянерскім атрадам, з памяццю аб таварышах, аб цудоўных піянерскіх традыцыях. Слова "піянер" ва ўсе часы азначала "быць першым", быць прыкладам у вучобе, у працы, у паводзінах. Свята беларускай піянерскай арганізацыі – гэта сімвал вернасці піянераў, сімвал павагі да тых, хто ў 20-я гады XX ст. ствараў арганізацыю, і тых, хто ў 90-м абараніў яе, адрадзіў, а дакладней, стварыў яе нанова.

shkolnye-14-09.jpg

Менавіта 13 верасня 1990 года адбыўся чарговы, X злёт піянераў Беларусі, на якім быў прыняты першы Статут БРПА.  Сёння для піянераў нашай школы прайшло цікавае, займальнае мерапрыемства – піянерскі збор  “Голас звонкіх піянерскіх год”. Піянеры выконвалі заданні, якія звязаны з Радзімай, вялікай і малой. Бо толькі той, хто ведае і любіць свой край, хто ганарыцца ім, можа назваць сябе патрыётам, грамадзянінам сваёй краіны.  Напрыканцы збора прагучалі цудоўныя словы беларускай паэтэсы Ніны Загорскай:

Люблю цябе такой, якая ёсць,
Зямля мая, зямля бацькоў святая,‒
Мая слязінка – са святла наскрозь,
Маё прычасце, мой святлісты лёс…
З табой і паміж бедаў я світаю.

Лаўрынавіцкая д/с-СШ




  • Мы в социальных сетях: