Наверх

Пажылых людзей вёскі павіншавалі са святам вучні Лаўрынавіцкай школы

02.10.2019 401 Наш край

1 кастрычніка адзначаецца Дзень мудрых людзей. Людзей, якія насамрэч заслугоўваюць найбольшай увагі да сябе. Валанцёры і цімураўцы нашай  школы разам з настаўнікамі наведалі пажылых людзей вёскі Лаўрынавічы, павіншавалі іх са святам, пажадалі моцнага здароўя і шмат энергіі, сапраўдных сіл. Прапанавалі дапамогу.

Таксама наведалі настаўнікаў – ветэранаў педагагічнай працы. Запрасілі іх на свята, якое будзе прысвечана Дню настаўніка. Кожны атрымаў нумар тэлефона школы, па якім можна звярнуцца за любой дапамогай.

Лаўрынавіцкая д/с ‒ СШ

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: