21 верасня ў Ніжнечэрніхаўскай базавай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню міра. Вучні паразважалі аб тым, што такое мір, чаму ён так важны для чалавецтва, ці магчыма дасягнуць міра ва ўсім свеце, таксама праглядзелі невялікі відэаролік, як адзначаюць гэты дзень у іншых краінах. Пасля дзеці паспрабавалі перанесці свае ўяўленні аб мірным жыцці на палатно, атрымаўшы пры гэтым вялікае задавальненне.
Гутырчык В.М., педагог-арганізатар