Наверх

Дарога даўжынёю ў 60 гадоў: у Лаўрынавіцкай СШ – юбілей

08.11.2022 346 Наш край

Гасцінна расчыніла дзверы мінулымі выхаднымі Лаўрынавіцкая  сярэдняя школа Баранавіцкага раёна. Ёй споўнілася 60! Былыя выпускнікі і сучасныя вучні, ветэраны педагагічнай працы і настаўнікі, якія працуюць зараз, шматлікія госці  прыйшлі павіншаваць  установу адукацыі з цудоўным юбілеем. Для чалавека 60 – гэта мудрасць, вопыт, дасягнутыя вышыні, а для школы 60 – гэта ўзрост малады, вясёлы, поўны надзей.

1shkola-32839934.jpg

2shkola-32839934.jpg

Для кожнага, хто прыйшоў у школу, сённяшні юбілей стаў старонкай асабістага лёсу. Гартаем  школьныя фотаздымкі… З экрана глядзяць тыя, хто стаяў ля вытокаў нашай установы адукацыі. Нізкі паклон вам, хто ўзначальваў школу ў розныя гады, хто заклаў традыцыі нашай установы адукацыі: Чарноў М. Е., Віткоўскі В. В., Калбаска А. А., Туміла І. П., Калюха М. А., Гурэцкі В. М., Ляўко В. В., Ціхамірава Т. В. І вось  на сцэне – сённяшні дырэктар школы – энергічны, ініцыятыўны кіраўнік Храмцова Галіна Аляксандраўна. Яна ўпрыгожыла школу сваёй цеплынёй і абаяльнасцю, яна дастойна прадаўжае  справу сваіх папярэднікаў.

Жыццё школы – гэта жыццё яе вучняў. Вельмі прыемна, што ў гэты лістападаўскі дзень былыя вучні знайшлі час і прыйшлі на сустрэчу са сваім дзяцінствам. Успаміны, размовы, цёплыя абдымкі. Шасцідзесяцігадовы юбілей школы сабраў выпускнікоў розных гадоў, бо сустрэцца разам у наш час вельмі складана.

4shkola-32839934.jpg

5shkola-32839934.jpg

6shkola-32839934.jpg

7shkola-32839934.jpgА вось былых настаўнікаў не бывае. На сцэну падняліся ветэраны педагагічнай працы, тыя, для каго школа стала не толькі месцам працы, але і   самім жыццём, другім родным домам. І хоць змаглі прыйсці не ўсе, але вучні апладысментамі сустракалі Гурэцкую Л. У., Койпаш Г. В., Сянкевіч Г. М., Тукай Г. А., Танюкевіч С. Ч.

Словы падзякі і  шчырыя  пажаданні прагучалі з вуснаў гасцей нашага свята: Рашэтнік А. Г., метадыста аддзела па адукацыі Баранавіцкага райвыканкама, Артуганавай Н. І., выконваючай абавязкі старшыні Крошынскага  сельскага выканаўчага Савета, загадчыка Лаўрынавіцкага дома культуры Танюкевіч С. Ч. Установу адукацыі і ўсіх гасцей павіншаваў ансамбль Крошынскага дома культуры «Крушына».

8shkola-32839934.jpg

10shkola-32839934.jpg

9shkola-32839934.jpg…Адгуляла, адспявала свята. Установе адукацыі пайшоў 61-ы год. Школа з другой чвэрці зноў прадаўжае рыхтаваць інжынераў, ваенных, будаўнікоў, настаўнікаў і ўрачоў. Хочацца спадзявацца і верыць, што яшчэ  шмат гадоў яна будзе стартавай пляцоўкай на жыццёвым шляху для сваіх вучняў.

З юбілеем, школа!
 
 






  • Мы в социальных сетях: