Наверх

Баранавіцкі школьнік стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу эсэ

24.02.2023 503 Наш край

konkurs-esse-1.jpg

Міхаіл Сычук, выхаванец Палаца дзіцячай творчасці горада Баранавічы, – пераможца рэспубліканскага конкурсу эсэ «Адрасы роднага слова».

Конкурс праводзіўся з кастрычніка 2022-га па студзень 2023 года па ініцыятыве часопіса “Роднае слова” і газеты “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы выдавецтва “Адукацыя і выхаванне” і Саюза пісьменнікаў Беларусі. Ён быў скіраваны на папулярызацыю і пашырэнне кола чытачоў беларускамоўных выданняў, далучэнне школьнікаў да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа, развіццё творчых здольнасцей вучнёўскай моладзі.

Творчую работу “Валянцін Таўлай: нарадзіўся ад маці, памёр за народ”, што ўдзельнічала ў конкурсе ў намінацыі “Літаратурны партрэт малой радзімы”, высока ацаніла кампетэнтнае журы.

Сёння, 24 лютага, у сталічным Доме літаратара адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў, прымеркаванае да Дня роднай мовы. Міхаіл і яго настаўнік, педагог дадатковай адукацыі Марына Клімец, атрымалі дыпломы і памятныя падарункі. Таксама яны сталі ўдзельнікамі прэзентацый знакамітых беларускіх газет і часопісаў. А падчас творчых сустрэч і аўтограф-сесій мелі магчымасць пагутарыць з вядомымі беларускімі літаратарамі Віктарам Шніпам і Алесем Бадаком і задаць ім пытанні.
konkurs-esse-2.jpg
Інфармацыя і фота прадастаўлены Палацам дзіцячай творчасці горада Баранавічы




  • Мы в социальных сетях: