Наверх

558-ы авiязавод наведалi вучнi Лаўрынавіцкай школы

08.10.2019 319 Наш край

Вучні 9-11-х класаў ДУА «НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад - сярэдняя школа” наведалі ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод». Пазнаёміліся з  гісторыяй завода, якая  пачалася  практычна з самых першых дзён Вялікай Айчыннай вайны.

Даведаліся, што асноўнымі відамі прадукцыі ААТ «558 АРЗ» на сённяшні дзень з'яўляюцца  дэталі і кампаненты авіяцыйнай тэхнікі (АТ), беспілотныя авіяцыйныя комплексы, сродкі радыётэхнічнай абароны, а таксама стэндавае абсталяванне і кантрольна-праверачная апаратура (КПА). З захапленнем наведалі рамонтныя цэхі, музей завода.

Напрыканцы  экскурсіі некаторыя вучні задумаліся аб выбары прафесіі. У Кнігу гонару запісалі падзяку за цікавую і змястоўную экскурсію.
 
ДУА «НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад - сярэдняя школа»

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: